Аўтобус рэйсу Менск-Масква трапіў у ДТЗ у Расеі, ёсць пацярпелыя


Аўтобус пасля аварыі

2 лютага рэйсавы аўтобус Менск-Масква трапіў у ДТЗ у Смаленскай вобласці.

Пра гэта паведамляюць у расейскай Дзяржаўтаінспекцыі.

Кіроўца мікрааўтобуса «Peugeot Boxer», не абраўшы бяспечную хуткасць руху, не даў рады з кіраваннем і выехаў на паласу, прызначаную для сустрэчнага руху. У выніку сутыкнуўся з аўтобусам, пасля чаго аўтобус з’ехаў у кювет і пракінуўся.

У выніку ДТЗ сем пасажыраў атрымалі цялесныя пашкоджанні. Дваіх пацярпелых шпіталізавалі, астатніх адправілі на амбулаторнае лячэнне.

НМ, КА, belsat.eu

Стужка навінаў