Аўтобус «Менсктрансу» з'ехаў у кювет пад Рыгай. Ёсць параненыя


Пра здарэнне паведаміў Канстанцін Мельнік у Facebook.

У каментары «Белсату», ён пацвердзіў, што інцыдэнт адбыўся на ўездзе ў Рыгу, ёсць параненыя.

Паводле krimi.lv, аварыя здарылася раніцай а 6:45 на пустой дарозе. Аўтобус з’ехаў у кювет і перавярнуўся на бок.

Паводле парталу, траўмы атрымалі пяць чалавек, адну асобу забралі ў шпіталь. Delfi.lv падае, што у выніку ДТЗ пацярпелі восем чалавек. Дваіх даставілі ў больніцу, шэсць чалавек адмовіліся ад шпіталізацыі.

Прычыны здарэння высвятляюцца. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не справіўся з кіраваннем альбо заснуў.

Амбасада Беларусі ў Латвіі паведаміла пра адну пацярпелую беларуску.

Мы звярнуліся па каментар у «Менсктранс», аднак там здарэння пакуль не каментуюць.

Будзе дапоўнена

ДР belsat.eu

Стужка навінаў