Аўто Аляксея Янукевіча затрымалі другі раз па дарозе ў Горадню. Адноўлена


Аляксей Янукевіч, старшыня партыі БНФ не можа даехаць да Горадні на марш недармаедаў. Яго спынілі другі раз дзеля праверкі дакументаў і трымаюць амаль гадзіну ў Шчучынскім раёне прыкладна ў 50 км ад Горадні.

Як паведаміў belsat.eu Аляксей Янукевіч,

“На мяне пішуць пратаколы, адзін за пратэрмінаваную аптэчку, яшчэ адзін за нешта. Маё пасведчанне кіроўцы не прабіваецца па базе”.

Першы раз ДАІ спыніла аўтамабіль Аляксея Янукевіча каля Ліды. Там яго таксама трымалі амаль гадзіну дзеля праверкі дакументаў.

Марш недармаедаў у Горадні пачаўся а 18 гадзіне. У маршы бярэ ўдзел каля 500 чалавек.

Па дарозе на марш недармаедаў у Горадні затрымалі таксама машыну здымачнай групы «Белсату». Журналісты не могуць даехаць да месца акцыі.

ВЧ

Стужка навінаў