Аўтары плакатаў з Някляевым і Вольскім шукаюць новыя білборды


Рэкламнае агенцтва адмаўляе symbal.by у размяшчэнні на білбордах плакатаў з вядомымі беларусамі, таму аўтары акцыі шукаюць новыя плошчы для размяшчэння прадукцыі.

Пра актуальную сітуацыю са шчытамі Павел Белавус напісаў у Facebook. Паводле яго, кіраўніца рэкламнага агенцтва, у якога яны арэндавалі шчыты, не хоча браць на сябе адказнасць і вешаць плакаты. Фірма не хоча псаваць адносіны са сваім сталым партнёрам – іншай кампаніяй, у якой дарэчы самыя арэндуюць гэтыя месцы.

«І менавіта з гэтай кампаніі ім пазванілі і сказалі, што яны супраць размяшчэння гэтых сюжэтаў. А гэтай кампаніі таксама нехта пазваніў і сказаў зняць. Каму належаць гэтыя рэкламныя месцы мне не хочуць гаварыць: яны размяшчаюцца з адваротнага боку тэлефонных будак, таму, магу меркаваць, што «Белтэлекаму», але гэта не дакладна», – напісаў Павел.

Ён таксама звярнуўся да іншых фірм з прапановай размясціць плакаты.

«Калі нехта рызыкне размясціць усе чатыры сюжэты з Уладзімірам Някляевым, Меліцінай Станютай, Юрыем Жыгамонтам і Лявонам Вольскім на білбордах у Менску, то мы гатовыя з вамі папрацаваць. У нас падпісаныя дамовы з усімі чатырма героямі, мы адаптуем рэкламу пад патрэбныя памеры».

Тым часам у сацыяльных сетках запусцілі флэшмоб #добрыясловы. Карыстальнікі публікуюць у розных сацыяльных сетках з тэгам #добрыясловы фота ці паведамленні з добрымі і смешнымі пажаданнямі адно аднаму на беларускай мове.

Білборды з выявамі Някляева і Жыгамонта на вуліцы Машэрава ў Менску правіселі ўсяго некалькі гадзінаў. Шчыты акцыі #добрыясловы знялі паводле загаду зверху.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў