Аўтару кінастужкі пра Слуцкае паўстанне на «Беларусьфільме» раілі застрэліцца ўслед за ягонымі героямі


Рэжысёр Валер Панамароў зняў адзін з самых загадкавых фільмаў 1990-х, які знік з кінастудыі «Беларусьфільм» напярэдадні прэмʼеры. Стала вядома, што творца пайшоў з жыцця.

Валер Панамароў зняў фільмы паводле знакавых твораў беларускай літаратуры – «Тутэйшых» Янкі Купалы (1992) і «На Чорных Лядах» (1995), на падставе апавяданняў Васіля Быкава. Кінакрытык Антон Сідарэнка ў інтэрвʼю tut.by назваў апошні «адным з самых загадкавых фільмаў 1990-х гадоў».

У 1995 годзе, за дзень да прэмʼеры стужкі «На Чорных Лядах», якая мелася адбыцца ў менскім кінатэатры «Масква» і пра якую паведамілі ўсе СМІ, з кінастудыі «Беларусьфільм» выкралі адзіную яе копію. Пасля сарванай прэмʼеры стужка знайшлася, але шырокая публіка яе гэтак і не ўбачыла (калі не лічыць трох паказаў для вузкай аўдыторыі). Затое на касетах і лічбавых носьбітах трапіла ў Еўропу, ЗША і Аўстралію.

Пра гэта распавядае рэпартаж Андрэя Куцілы «Забаронены фільм», зняты ў 2013 годзе для тэлеканалу «Белсат»:

«Фільм здымалі ў цяжкіх умовах. Група сядзела па тыдні-два без суткавых, без заробкаў, – распавядае ў фільме Валер Панамароў. – Але цяжэй за ўсё і крыўдна было пачуць на мастацкай радзе, якая прымала фільм, словы галоўнага рэдактара кінастудыі «Беларусьфільм» у тыя часы Ніны Фральцовай, што ўслед за сваймі героямі павінен застрэліцца і рэжысёр».

Глядзець фільм «На Чорных Лядах»:

Валера Панамарова не стала 8 студзеня 2017 года.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў