Аўтара стрыт-арт праекту «Signal project» Алега Ларычава збілі невядомыя


На актывіста напалі ў пад’езьдзе дому двое невядомых. Цяпер ён у шпіталі з траўмамі галавы, яму зламалі зуб.

Каля 15:30 ён паведаміў пра напад блогеру Антону Матольку. Нападнікі спачатку ўпэўніліся, што ён ідзе ў сваю кватэру.

«Збілі з ног, білі па галаве. Потым я ачуняў – няма нікога. Тэлефон валяецца, нічога не забралі, здаецца. Аднаго бачыў, другога – не. Апісаць не змагу. Не запомніў нічога, акрамя кепкі і джынсаў», – цытуе перапіску Антон Матолька.

Алег Ларычаў пасля нападу выклікаў хуткую, а хуткая міліцыю. У актывіста дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму. Ад шпіталізацыі ён адмовіўся.

Актывіст кажа, што напад можа быць звязаны з яго апошняй актыўнасцю ў асвятленні акцыі з графіці чыноўнікаў. 1 красавіка Ларычаў праз сваю суполку абвясціў збор сродкаў для мастакоў-валанцёраў, які займаюцца гэтым праектам.

Дзякуючы Алегу Ларычаву і мастакам з праекту «Signal project» у Менску ды іншых беларускіх гарадах з’явіўся шэраг буйных графіці. Алег Ларычаў – арганізатар фестывалю Urban Myths. Падчас мерапрыемства мастакі з усяго свету размалёўвалі жылыя дамы гіганцкімі малюнкамі – «мураламі». Менгарвыканкам размясціў фота Алега Ларычава на адным са сваіх білбордаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў