Аўтараў «Рэгнуму» вызвалілі з залы суда


Асуджаныя аўтары «Рэгнума»

У Менскім гарадскім судзе агучылі прысуд «рэгнумаўцам».

Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнку вінавацяць паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса – распальванне варожасці паводле нацыянальнай прыналежнасці ў складзе групы

Абвінавачаных вызвалілі з-за кратаў у судовай залі. Падсудныя пакараныя 5 гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 3 гады – менавіта такое пакаранне прасіў пракурор Аляксандр Кароль.

Падчас папярэдняга следства мужчыны ўжо правялі за кратамі больш за год. Яшчэ адзін фігурант справы, шэф-рэдактар «Рэгнум» Юрый Баранчык, на запыт беларускага боку быў затрыманы ў сакавіку 2017 года ў Маскве, але неўзабаве яго вызвалілі. На Баранчыка ў Беларусі завялі асобную крымінальную справу.

Больш пра справу «рэгнумаўцаў» глядзіце ў нашым відэасюжэце:

НМ, belsat.eu, паводле БАЖ, фотаздымак Tut.by

Стужка навінаў