У Маскве знойдзены мёртвым аўтар песні «Наш дурдом голосует за Путина»


Аляксандр Сямёнаў

Памёр лідар гурта «Рабфак» Аляксандр Сямёнаў. Сёння цела музыкі знайшлі ў ягонай здымнай кватэры ў Маскве.

Афіцыйна прычыны смерці Аляксандра Сямёнава не названыя. Сябры і калегі лідара гурта «Рабфак» забілі трывогу напярэдадні: Сямёнава не маглі знайсці з раніцы 19 жніўня. Сябры звярнуліся ў паліцыю і папрасілі адчыніць дзверы кватэры, дзе жыў музыка.

Аднак без прысутнасці ўладальнікаў жылля праваахоўнікі ламаць замкі адмовіліся.

Папулярнасць Сямёнаву прынесла песня «Наш дурдом голосует за Путина», напісаная ў 2011 годзе. Акрамя таго, гурт «Рабфак» выпусціў яшчэ некалькі сатырычных песень з крытыкай расейскай улады і сілавых структур. Музыкі выступалі падчас пратэстаў на Балотнай плошчы ў Маскве.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары