Аўстрыйскі дызайнер прыдумаў смартфон-пустышку, які дапамагае лячыць залежнасць ад сацсетак


Клемэнс Шылінгер прадставіў навінку ў Вене на восеньскай выставе «#Offline – дызайн для (старога добрага) рэальнага свету».

Ён стварыў набор з пяці «тэрапеўтычных тэлефонаў-субстытутаў», каб дапамагчы смартфон-«наркаманам» справіцца з адсутнасцю сваіх прыладаў.

Памер і форма адпавядаюць нармальнаму смартфону. Аднак замест экрана ў тэлефоне «масажор» з камянямі гавліта. Яны імітуюць розныя рухі – пракрутку, маштабаванне, гартанне. Такая фізічная стымуляцыя і падобнасць рухаў замяняюць чалавеку тэлефон падчас «ломкі».

«Смартфоны з сенсарным экранам зрабілі магчымым «уцёкі» ад рэальнасці ў сацсеткі. Мы правяраем паведамленні не толькі ў транспарце, але і падчас зносінаў, напрыклад, выпіваючы з сябрамі», – падзяліўся дызайнер з Dezeen.

Зрабіць субстытут яго натхніў дакументальны фільм пра італьянскага пісьменніка Умберта Эка, які намагаўся кінуць паліць, замяняючы трубку драўляным кіем.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў