Аўстрабандэравец з «Правага сектару»: Ва ўкраінскім войску лайна хапае. Тут жаўнеры – гарматнае мяса


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=XXOhrvlz7oY”][vc_column_text]Беларускія добраахвотнікі – не адзіныя замежнікі, якія з уласнай волі ды бясплатна ваююць на баку нашай паўднёвай суседкі на Данбасе. Збольшага, яны былыя прафесійныя вайскоўцы, чый досвед моцна дапамагае на гэтай гібрыднай вайне. Антось Цялежнікаў паразмаўляў на Данбасе з Бэнам Фішэрам – аўстрыйцам туніскага паходжання, які бароніць Украіну.

Антось Цялежнікаў: Адкуль твае бацькі?

Бэн Фішэр: Мая маці з Тунісу, а тата з Аўстрыі.

Распавядзі пра сябе.

Я з Аўстрыі. Я ўва Украіне з верасня 2014-га. Я быў у батальёне «Данбас», нядоўга ў «Азове», але ў асноўным ваюю разам з «Правым сектарам». У 2014-м, пасля 2 месяцаў, я з’ехаў. Гэта было пасля першых Менскіх дамоўленасцяў. Я паехаў на вайну ў Сірыі ды ў Ірак, каб ваяваць супраць «Ісламскай дзяржавы» . Я змагаўся на баку курдаў.

Чаму ты прыехаў сюды?

Гэта тэрыторыя Украіны, так? Яны прыйшлі на тэрыторыю Украіны і зрабілі тут вайну. Раней я не меў нічога супольнага з Украінай. Мае бацькі не ўкраінцы. Я нічога раней не ведаў пра Украіну. Проста ўбачыў факт – Расея фінансуе шмат людзей і дае ім танкі, зброю, спрабуе захапіць украінскую тэрыторыю ды знішчыць жыццё невінаватых людзей.

Іншая прычына ў тым, што я не люблю расейцаў. Я маю на ўвазе не расейскіх людзей, а расейскіх палітыкаў. Яны гуляюць у гэтую гульню шмат дзе. У заходніх краінах мы мала ведаем пра гэтыя гульні ў Малдове, Чачэніі ці Грузіі. Я служыў у войску і не знайшоў сабе месца ў цывільным жыцці. Я бачыў, што ідуць войны, і захацеў стаць валанцёрам. Паглядзеў, хто добры, а хто злы. Вырашыў выбраць украінскі бок. Я не мог далучыцца да ўкраінскай арміі.

Што наконт «Правага сектару»? Расейская прапаганда кажа, што людзі адтуль фашысты..

Яны робяць тупую прапаганду, што мы нацысты, а мы проста жартуем з гэтага. Гэта глупства, што яны называюць нас нацыстамі ці фашыстамі. Я думаю, што я не выглядаю як нацыст або фашыст. «Правы сектар» не мае нічога супольнага з нацыстамі ці фашыстамі.

Ці ты раней быў у аўстрыйскай арміі?

Так, я служыў у аўстрыйскім войску 4 гады. У горнай пяхоце.

Калі шчыра, ўва ўкраінскім войску хапае лайна. Няма навучання ды структуры. Жаўнеры як гарматнае мяса: маеш аўтамат і ідзеш на фронт. У нашай арганізацыі такая ж праблема. У нас шмат людзей матываваных, якія хочуць ваяваць за сваю краіну. Але… ведаеце, калі вы не пілот, то вы не паляціце на самалёце.

Калі ты быў раней у арміі, калі ты быў у пяхоце, гэта тут вельмі дапамагае. Ты ведаеш сваю працу і проста мусіш вывучыць іншую зброю – савецкую зброю. Гэта не надта складана.

Што ты думаеш пра замежнікаў, якія ваююць за сепаратыстаў?

У ЛНР і ДНР шмат людзей з іншых дзяржаваў – з Еўропы, са Злучаных Штатаў там ёсць. А таксама чачэнцы, якія аблажаліся з Расеяй. Розніца ў тым, што мне не даюць грошай. А яны атрымліваюць вялікія грошы. Яны папросту дрэнныя людзі. У гэтым справа. У іх няма ідэі. Яны прыехалі працаваць за грошы. Гэта найміты, а мы не найміты, мы – добраахвотнікі.

Ці ты можаш вярнуцца ў Аўстрыю?

Я магу паехаць дадому, я мяркую. Некаторыя могуць задаць мне пытанне, але мяне гэта не турбуе. Калі яны хочуць мяне пакараць, то яны могуць мяне пакараць.

У нас у Аўстрыі ёсць людзі, якія ездзяць ваяваць за «Ісламскую дзяржаву», а пасля вяртаюцца, і нічога з імі не адбываецца. Калі я змагаюся за краіну, якая ў такой сітуацыі і яны палічаць мяне тэрарыстам, то калі ласка – я тэрарыст.

Гэта не праблема. Аўстрыя не такая як Беларусь, дзе паліцыя і ўрад могуць знішчыць тваё жыццё. У нас нармальныя законы, правы. Мы можам размаўляць пра праблемы.

Якія ў цябе планы на будучыню, ты хочаш тут застацца ці як?

Мне не падабаецца гэтая лажа з Менскам. Спачатку я гэтага не разумеў. Цяпер я разумею. Гэта доўбаная гульня. Мяне гэта вельмі стамляе, калі мы змагаемся тут без выніку. Ты сядзіш на фронце як кавалак мяса, а кіеўскія палітыкі ўсцяж кажуць, як вайна выглядае і яны не ідуць наперад. Мы проста сядзім тут, размаўляем і магчыма губляем усё большыя тэрыторыі.

Гэта не вялікі сакрэт, але магчыма будзе другая рэвалюцыя. І я лічу што яна патрэбная. Іначай на фронце нічога не зменіцца. Ва Украіне будзе горш. Калі Украіна не хоча зменаў, і гэтая вайна будзе такой жа, як у Паўднёвай Асеціі, ці ў Абхазіі, ці Малдове, у такім выпадку я губляю свой час, і я, магчыма, паеду на іншую вайну, дзе людзі хочуць змагацца, каб змяніць нешта. Гэта не таму, што я люблю забіваць людзей, але таму, што я люблю сваю працу, якая гэтага патрабуе. Войны заўсёды былі ў гісторыі, будуць заўсёды. Жаўнеры патрэбныя. Патрэбныя людзі, якія могуць змагацца супраць праблемы. Міру не будзе.

Наша хата не з краю! Найцікавейшае за тыдзень у свеце ў праграме «ПраСвет».

Стужка навінаў