Аўчарка з Дзяржынску дапамагла раскрыць 6 злачынстваў


Аўчарка па мянушцы Райд з дзяржынскага Дэпартаменту аховы дапамагла праваахоўнікам знайсці скрадзены ровар, паведамляе газета «Узвышша».

На днях у міліцыю паступіла паведамленне аб крадзяжы ровара. На месца выехала следча-аператыўная група і кінолаг Дзмітрый Калеснік са сваёй аўчаркай. Сабака ўказаў кірунак пошуку. Неўзабаве падазраванага затрымалі, піша выданне.

«Райду тры гады, – распавядае Дзмітрый. – Два гады ён нясе службу ў аддзеле аховы. Сабака паспяхова выконвае ўсе нарматывы, моцны ў пошуках слядоў і затрыманні злачынцаў. Ён паказвае добрыя вынікі ў спаборніцтвах і штогод праходзіць курс спецыяльнай дрэсіроўкі».

Паводле кінолага, сабака дапамог раскрыць ужо больш за 6 злачынстваў.

Сёлета пасля збораў у Барысаве Дзмітрый гуляў з Райдам уздоўж лесу і заўважыў падазроную жанчыну.

«Я звярнуў увагу на жанчыну, якая паводзіла сябе дзіўна: мітусілася, нешта шукала. Я падумаў, што яна робіць «закладку» наркотыкаў, і вырашыў за ёй прасачыць. Заўважыўшы гэта, жанчына спрабавала адвесці мяне ў бок, а пазней знікла. Разам з сабакам мы абследавалі тэрыторыю і знайшлі барсетку, закапаную ў зямлю», – узгадвае кінолаг.

Некалькі дзён таму гэтую барсетку скралі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў