Ацяпленне і гарачая вада падаражэлі больш чым на траціну


Пастанова Савету міністраў павышае тарыфы на ацяпленні і гарачую ваду на 33 %.

Пастанова N32 ад 20 студзеня ўступае ў сілу са дня прыняцця і распаўсюджваецца на перыяд з 1 студзеня бягучага года.

Згодна з дакументам, тарыфы на цеплавую энергію і гарачае водазабеспячэнне ўсталяваныя ў памеры 133,417 рублёў за 1 Гкал (раней было 100,008 рублёў).

З пачатку года падаражэлі цэны на газ, электрычную і цеплавую энергію. Падаражэнне звязанае з уключэннем у тарыфы падатку на дадзеную вартасць.

На думку адмыслоўцаў, у лютым беларусы атрымаюць «жыроўкі», сумы якіх будуць на чвэрць перавышаць памер платы за кватэру ў снежні.

Беларускія ўлады змяняюць тарыфы ЖКГ, каб ужо ў студзені-лютым канчаткова ўзгадніць праграму рэформаў з Міжнародных валютным фондам, якая прадугледжвае крэдытную падтрымку на суму да $ 3 млрд.

Паводле віцэ-прэмʼера Васіля Мацюшэўскага, пасля змены тарыфаў могуць быць прынятыя пэўныя кампенсацыйныя дзеянні ў дачыненні да асобных групаў грамадзянаў.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў