Ацяпеленне «пустуючых» кватэрах падаражэла ўдвая


Саўмін падняў плату за паслугі ЖКГ. Пакуль толькі для гаспадароў кватэраў, у якіх ніхто не прапісаны.

Урад зацвердзіў новыя тарыфы на камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абаснаваных затратаў на іх аказанне. З новымі цэнамі можна азнаёміцца ў пастанове Саўміну, якую сёння апублікавалі на Нацыянальным прававым партале.

Дакумент змяшчае прылажэнне 3, якім усталяваныя так званыя 100-працэнтныя тарыфы на «камуналку». Згодна з імі, напрыклад, плацяць за паслугі ЖКГ ўладальнікі кватэраў, у якіх ніхто не прапісаны.

З 1 студзеня кошт цеплавой энергіі ў такой кватэры для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэнне складзе 854 тыс. 751 рубель – у 1,8 разы больш, чым каштавала 100-працэнтнае ацяпленне дагэтуль.

У інтэрвʼю «Белсату» у снежні чалец сталай парламенцкай камісіі па бюджэце і фінансах Валерый Барадзеня заявіў, што агулам рост кошту паслугаў ЖКГ у 2016-м годзе не перавысіць эквіваоент $ 5.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў