Атручаны палоніем кадэбіст абвінавачваў Пуціна ў педафіліі


Напярэдадні адкрытага разбіральніцтва па справе былога супрацоўніка КДБ і ФСБ Аляксандра Літвіненкі стала вядома, што за некалькі месяцаў да смерці экс-агент абвінаваціў прэзідэнта Расеі ў педафіліі.

У адным з артыкулаў, які першапачаткова Літвіненка апублікаваў на сайце «Чеченпресс», сцвярджаецца, што Уладзімір Пуцін пакутуе на педафілію.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Атручаны радыеактыўнымі палоніем-210 Літвіненка назваў замоўцам свайго забойства – кіраўніка Расеі. Адвакат Роберт Тэм, які займаецца справай былога кадэбіста распавёў брытанскаму выданню «Daily Mirror», што Аляксандр Літвіненка абвінавачваў Уладзіміра Пуціна ў карупцыі. Аднак у 2006 г. ён апублікаваў артыкул, які Крэмль мог патрактаваць «як раздражняючы фактар або горш», – патлумачыў юрыст.

Аляксандр Літвіненка памёр у лістападзе 2006 г. Напярэдадні сваёй смерці ў адной з лонданскіх кавярняў экс-агент КДБ піў гарбату з былымі калегамі па КДБ – Андрэем Лугавым і Дзмітрыем Каўтуном.

Расея адмаўляецца выдаваць гэтых асобаў брытанскім праваахоўным органам.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў