Атака на прэем’ера Сербіі, страляніна ў Мукачава і помнік Жызнеўскаму. Тыдзень у фота


Belsat.eu прапануе падборку фотаздымкаў, якае адлюстроўвае самыя важныя падзеі тыдня.

Самай гучнай навіной выходных сталі падзеі на захадзе Украіны, у горадзе Мукачава. Тут адбылася страляніна, удзел у якой прынялі байцы «Правага сектару», людзі народнага дэпутата Міхаіла Ланьё, а таксама праваахоўнікі. Адна з версіяў – канфлікт адбыўся падчас спробы перадзелу рынку кантрабанды на мяжы. На фота: знішчаны аўтамабіль праваахоўнікаў.

У непрыемную сітуацыю трапіла сербская дэлегацыю. Сербы прыехалі ў баснійскую Срэбрэніцу на жалобную цырымонію з нагоды 20-годдзя масавага забойства мусульманаў. Натоўп папросту закідаў гасцей, адным з якіх быў сербскі прэм’ер Аляксандр Вучыч. Сербы экстрана пакідаюць Срэбрэніцу.

Тым часам у Арменіі працягнулі пратэставаць. У аўторак пратэсты перамясціліся з ерэванскага праспекту Баграм’яна да будынку мясцовай Оперы. Акцыя на Баграм’яна была разагнаная. На фотаздымку: паліцыянт, які бурыць барыкады.

Грэцыя ж у пачатку тыдня асэнсоўвала вынікі рэферэндуму. Каля 61 % грэкаў выказаліся супраць умоваў, якія грэцкаму ўраду высунулі міжнародныя крэдыторы, што яшчэ больш паглыбіла супрацьстаянне ўладаў Грэцыі з гэтымі крэдыторамі. А таксама паставіла пад сумнеў перспектывы краіны ў еўразоне.

А ў Беларусі адбылося афіцыйнае адкрыццё помніка Міхасю Жызнеўскаму. З гэтай нагоды на магіле героя Нябеснай Сотні Міхася Жызнеўскага ў вёсцы Сцяг Працы на Гомельшчыне сабралася каля 30 беларускіх актывістаў, а таксама гасцей з Украіны.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары