«АТА больш не будзе» – назву спецаперацыі на Данбасе змянілі


Пра замену тэрміна «антытэрарыстычная аперацыя» паведаміў намеснік міністра па пытанняў часова акупаваных тэрыторыяў і ўнутрана перамешчаных асобаў Юрый Грымчак.

Цяпер АТА будзе называцца «Аперацыя па абароне Украіны».

Грымчак падкрэсліў, што тэрмін «вайна» ў цяперашняй сітуацыі нельга ўжываць.

«Мы можам назваць гэта вайной. Фактычна, тады мы абʼяўляем вайну Расеі. Мы абʼяўляем вайну і пачынаем атрымліваць усё, што можа прапанаваць расейскі ВПК», – падкрэсліў Гримчак.

Раней Грымчак паведамляў, што Расея не плануе ў 2018 годзе фінансаваць непрызнаныя рэспублікі «ЛДНР», а Захарчанку і Платніцкага «ветліва» папрасілі шукаць сабе новае жыллё за межамі Украіны.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў