Асудзілі за «масавае мерапрыемства» – адзіночны пікет


У Смалявічах адбыўся суд над актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Леанідам Кулаковым – суддзя Ліна Бародзіч пакарала яго 7 днямі арышту за плакат «Акупанты вон».

Леаніда Кулакова абвінавацілі ў несанкцыяваным пікеце, які адбыўся 25 красавіка на Кургане Славы. Там ён знаходзіўся з незарэгістраваным сцягам і плакатам «Акупанты вон». Суддзя прызнала Кулакова і арганізатарам, і ўдзельнікам масавага мерапрыемства – адзіночнага пікета, і асудзіла на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Адбываць пакаранне актывіст будзе ў Смалявічскім ізалятары, – паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Актывіста затрымалі ў Менску каля свайго дому 8 траўня. Пазней яго перавезлі ў раённы аддзел міліцыі ў Смалявічах.

МЛ, паводле spring96.org

Глядзі таксама
Каментары