Асуджаны ў Літве за шпіянаж на карысць Беларусі атрымае кампенсацыю за дрэнныя ўмовы ў турме


Рамуальд Ліпскі, фота delfi.lt

Асуджаны за шпіянаж на карысць Беларусі былы супрацоўнік літоўскай авіядыспетчарскай кампаніі Oro navigacija Рамуальд Ліпскі прысудзіў ад дзяржавы 2,8 тыс. еўра за неналежныя ўмовы ўтрымання ў Лукішскай турме Вільні.

Пра гэта паведамляе delfi.lt

У гэтай турме Ліпскі знаходзіўся са студзеня 2014 года па чэрвень 2016 года – ён быў арыштаваны на час дасудовага расследавання і разгляду справы ў судзе. Пасля ўступлення ў сілу пастановы суда ён быў пераведзены ў папраўчую калонію для адбыцця пакарання.

Віленскі акруговы адміністрацыйны суд пастанавіў, што турма не прадставіла затрыманаму 3,6 метраў плошчы, якая з’яўляецца мінімальнай нормай для аднаго асуджанага. Ліпскі скардзіўся на тое, што ў адной камеры знаходзіліся 3-4 чалавекі, было холадна, душна, не было магчымасці рухацца, займацца спортам.

Першапачаткова ён прасіў ад дзяржавы кампенсацыю памерам 70 тысяч еўра.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары