Астравецкая «расліна». Беларусь даслала Літве справаздачу аб АЭС, перакладзеную ў «Google Translate»


Літоўскія медыі кпяць з «помніку беларускага бязладдзя».

«Паставіць пад сумнеў кваліфікацыю беларусаў, неабходную для будаўніцтва такога абʼекту, яшчэ ў 2010 годзе змусіла справаздача аб уздзеянні АЭС на навакольнае асяроддзе, якую Беларусь даслала Літве», – піша літоўскі партал delfi.lt.[/vc_column_text][vc_column_text]У справаздачы беларуская АЭС называецца «раслінай». Паводле літоўскага медыя-рэсурсу, перакладзены з ангельскай на літоўскую мову дакумент цяжка зразумець.

«Людзі як умелі, так і зрабілі. Пра пераклад пры дапамозе «Google Translate» я кажу вобразна, але, з іншага боку, калі казаць сурʼёзна, такое стаўленне да ядравага абʼекту – бянтэжыць», – каментуе інцыдэнт эксперт у галіне энергетыкі Ромас Швядас (Romas Švedas).

Паводле эксперта, самая вялікая пагроза, звязаная з Астравецкай АЭС, – паказуха. «Усё робіцца фармальна, робіцца выгляд, што ўсё добра, штосьці хаваецца», – сказаў Швядас.

Нагадаем, што 8 красавіка на Астравецкай АЭС абрынуліся стойкі будучага будынку ядравага абслугоўвання.

Чытайце таксама >>> Мінэнерга пацвярджае «дэфект пры падрыхтоўчых працах» на будоўлі АЭС

ЮВ, belsat.eu, паводле delfi.lt

Стужка навінаў