Астраномы сфатаграфавалі адну з самых маленькіх у свеце каметаў


З дапамогаю тэлескопа «Хабл» навукоўцы атрымалі здымкі каметы 252P/LINEAR падчас яе збліжэння з Зямлёй.

Апарат «Hubbleʼs Wide Field Camera 3» выканаў здымкі 4 красавіка, праз два тыдні пасля таго, як камета падляцела да Зямлі на адлегласць каля 5,4 мільёнаў кіламетраў. Гэта было адно з самых максімальных збліжэнняў нашай планеты з каметай, што дазволіла астраномам атрымаць дастаткова дэталёвыя фатаграфіі 252P/LINEAR.

Астраномы кажуць, што такая якасць здымкаў (1,6 км на піксель) атрымалася дзякуючы маленькай адлегласці каметы ад нас і высокаму прастораваму рашэнню «Хабла».

Для параўнання: з дапамогаю наземных прыладаў атрымоўваецца дамагчыся 10 разоў меншага рашэння, чымся ў «Хабла».[/vc_column_text][vc_single_image image=”191306″ img_size=”large”][vc_column_text]На фотаздымках добра бачны пылавы хвост каметы, які ўтвараецца праз выпарванне яе далікатнага ядра. Само ядро занадта маленькае, каб «Хабл» мог атрымаць яго дэталёвую фатаграфію – паводле ацэнак астраномаў, яго дыяметр складае каля паўтара кіламетраў.

Акрамя таго, можна заўважыць, што на фотаздымках хвост змяняе кірунак. Гэта служыць доказам таго, што ядро 252P/LINEAR круціцца.

Камету адкрылі ў 2000-ым, яна лічыццца адной з самых маленькіх сярод вядомых. У наступны раз яна апынецца ў Сонечнай сістэме ў 2021 годзе, аднак не так блізка да Зямлі.

Дарэчы, да заўтра на старонцы «Space Apps» можна прагаласаваць за праект менскіх даследчыкаў, якія вынайшлі, як пазбегнуць сутыкнення Зямлі з астэроідамі. NASA уключыла праект беларусаў у топ-25 найлепшых ідэяў. Падтрымаць айчынную навуку можа кожны, ахвяруючы адной хвілінай свайго часу (для галасавання патрэбная рэгістрацыя). Гэта варта зрабіць – хаця для таго, каб чалавецтва не паўтарыла лёс дыназаўраў.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў