Астэрыкс і Абэлікс ідуць… на інфармацыйную вайну

photo

У коміксе пра Астэрыкса і Абэлікса з’явіўся персанаж, падобны да Джульяна Асанжа, а сюжэт пабудаваны вакол уцечкі сакрэтнай інфармацыі Цэзара.

У сусветна вядомым коміксе «Астэрыкс і Абэлікс» з’яіліся новыя героі. Адзін з іх вельмі падобны на заснавальніка «WikiLeaks» Джульяна Асанжа – ён мае імя Дубльпалемікс і з’яўляецца «міжнародным вяшчальнікам навінаў».


У коміксе Дубльпалмікс атрымлівае сакрэтную інфармацыю ад пісара, якога завуць Бігдата. Цэзар хацеў схаваць сваё паражэнне ад галаў і таму загадаў схаваць адпаведны раздзел з кнігі «Нататкі пра гальскую вайну».

Аўтары коміксу не хаваюць, што ў стварэнні новых выпускаў яны натхняюцца бягучымі падзеямі ў свеце, а супадзенне знешнасці новага героя з Асанжам – невыпадковае. Комікс «Папірус Цэзара» выйшаў накладам 4 млн экзэмпляраў на 20 мовах.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары