Асноўны акцыянер Менскага гадзіннікавага заводу – у міжнародным вышуку


Праз Інтэрпол Вартана Сермакіса шукае Азербайджан, якому не падабаецца бізнес швейцарца ў Нагорным Карабаху. 

Агенцтва «Trend» са спасылкай на МЗС Азербайджану піша, што краіна працягвае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да грамадзяніна Швейцарыі Вартана Сермакіса, якую Генпракуратура завяла летась у сувязі з «незаконнай дзейнасцю на акупаваных Арменіяй азербайджанскіх тэрыторыях».

Сірмакес – заснавальнік, уладальнік і выканаўчы дырэктар сусветна вядомага гадзіннікавага заводу «Franck Muller», які ў 2010-ым набыў 52 % Менскага гадзіннікавага заводу. Паводле інвестыцыйнай дамовы ўвесь прыбытак «Луча» да 2020 года вызваляецца ад падатку.[/vc_column_text][vc_single_image image=”173274″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Вартан Сірмакес – армянін паводле паходжання. Ён актыўна інвестуе ў эканоміку сваёй радзімы: выступае мажарытарным акцыянерам армянскіх Армсвісбанку (80 %) ды Арцахбанку (25,6 %). У вёсцы Мадагіс Мартакертскага раёну Нагорна-Карабахскай Рэспублікі Сірмакес заснаваў рыбаводчае прадпрыемства.

Карабахскі бізнес Сірмакеса і стаў падставаю для ўзбуджэння крымінальнае справы Азербайджанам. 11 лістапада 2015 года Нарыманаўскі раённы суд Баку абраў у дачыненні да Сірмакеса меру стрымання – арышт. З мэтай затрымання яго і прыцягнення да следства азербайджанскі бок звярнулася ў Інтэрпол.

Цікавым фактам ёсць тое, што Вартан Сірмакес – генеральны консул Арменіі ў Францыі.

ДД

Стужка навінаў