Аштрафавалі жанчыну, якая назвала ў інтэрнэце суразмоўніцу «вядзьмаркай»


29-гадовую навапалачанку аштрафавалі на 360 000 рублёў за тое, што ў асабістай перапісцы ў сацыяльнай сетцы яна назвала іншую жанчыну вядзьмаркай.

Размову ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» распачала карыстальніца, якая пазней палічыла сябе абражанай. Ірына: «Калі сур’ёзна хварэюць дзеці – значыць, Бог карае бацькоў. Задумайцеся». У адказа Ганна напісала: «Пайшла вон, ведзьма».[/vc_column_text][vc_single_image image=”66473″ img_size=”large”][vc_column_text]Хто выклаў скрыншот размовы ў сеціва – невядома, але Ірына пасля гэтага вырашыла звярнуцца з заявай аб абразе ў міліцыю. Суд прызнаў, што Ганна наўмысна зняважыла суразмоўцу, прынізіўшы яе гонар і годнасць, і, згодна з артыкулам 9.3 КоАП наклаў на жанчыну штраф ў памеры 2-х базавых вялічыняў, што складае 360 000 рублёў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”66469″ img_size=”large”][vc_column_text]Дадзены артыкул Кодэксу насамрэч кажа не проста пра абразу, а пра наўмысную знявагу гонару і годнасці асобы, якая выражаецца ў непрыстойнай форме. Ганна лічыць, што непрыстойнымі лічацца нецэнзурныя словы і сумняецца, што «вядзьмарка» належыць да іх ліку.

Цяпер у жанчына ёсць 10 дзён, каб абскардзіць рашэнне суда. Ганна лічыць, што падчас судовага працэсу былі парушэнні: не праведзеная лінгвістычная экспертыза слова «вядзмарка», не прадстаўлены натарыяльна завераны скрыншот, а дата інцыдэнту пазначаная прыблізна. Зрэшты, згодна з судовай пастановай, «Аднакласнікі» і «В контакте» – адная і тая ж сетка.

ДД, belsat.eu, дакумент: «ННВ»

Стужка навінаў