Аштрафавалі на 4,5 млн і затрымалі адразу пасля вынясення вердыкту


Суд Гомельскага раёну прызнаў сябра ГА «БАЖ» Кастуся Жукоўскага вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ.

Паводле суддзі, журналіст займаўся незаконным вырабам прадукцыі СМІ (сюжэт для «Белсату»). Жукоўскага аштрафавалі на 25 базавых велічыняў (4,5 млн рублёў). Адразу ж па заканчэнні працэсу Жукоўскі паспрабаваў зняць на відэа шыльду на будынку суда, за што быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Разам з журналістам затрымалі і яго калегу Наталлю Крывашэй.

24 красавіка Кастуся Жукоўскага ўжо штрафавалі на 5,4 мільёна рублёў за тое, што ён «незаконна інтэрвюяваў жыхароў вёскі Буда-Галовіцкая Нараўлянскага раёну».

На пачатку красавіка журналісту далі штраф за матэрыял «За забітае дзіця пакаралі педагогаў ды медыкаў», апублікаваны 6 лютага на belsat.eu.

За супрацу з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі ў гэтым годзе ў Беларусі ўжо 13 разоў штрафавалі незалежных журналістаў. Яшчэ некалькі аналагічных спраў чакаюць разгляду.

ЮВ, belsat.eu, паводле baj.by

Глядзі таксама
Каментары