Асаду ў барацьбе з «Ісламскаю дзяржаваю» дапамагаюць амаль дзве тысячы расейскіх вайскоўцаў


Нягледзячы на тое, што Масква і Дамаск адмаўляюць удзел расейскіх вайскоўцаў у баявых дзеяннях у Сірыі, іхная колькасць актыўна расце.

Паводле аднаго з вайсковых спецыялістаў, якога накіравалі ў пункт матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Ваенна-марскога флоту Расеі ў сірыйскім партовым горадзе Тартус, «яны ўладкоўваюць і ахоўваюць аб’ект, а таксама перабудоўваюць пірс», піша газета «КоммерсантЪ». Цяпер такіх «ахоўнікаў» каля 1700 асобаў, хоць на пачатку канфлікту ў Сірыі на аб’екце ВМФ Расеі знаходзіліся ўсяго некалькі чалавек.

Кантрактнік таксама адзначыў, што расейцы служаць на базе цягам трох месяцаў, пасля чаго іх чакае ратацыя.

Раней у СМІ з’явілася інфармацыя пра жаўнераў з Новарасійску, якія меліся ехаць на Данбас, а замест гэтага іх накіравалі у Сірыю. За адмову ехаць на чужую вайну, вайскоўцаў чакае турма, а іх бацькам пагражаюць. У Крамлі ж заяўляюць, што такой інфармацыяй не валодаюць.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў