Асад заявіў, што на аднаўленне эканомікі Сірыі патрэбна $ 400 млрд


Прэзідэнт Сірыі назваў тэрмін аднаўлення эканомікі.

На сустрэчы з дэлегацыяй расейскіх дэпутатаў Башар Асад заявіў, што аднаўленне эканомікі краіны зойме 10-15 гадоў і абыдзецца ў $ 400 млрд, паведаміў журналістам кіраўнік групы расейскай Дзярждумы па сувязях з парламентам Сірыі Дзмітрый Саблін.

Група расейскіх дэпутатаў прыбыла на сустрэчу з прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам у Дамаск 11 красавіка.

14 красавіка а 4-й раніцы ЗША, Брытанія і Францыя выпусцілі больш за сотню крылатых ракетаў па ваенных аб’ектах Башара Асада.

Ракетны абстрэл стаў адказам на хімічную атаку ў горадзе Дума, апошнім аплоце антыасадаўскіх баевікоў у рэгіёне Усходняя Гута ў мінулую суботу. Загінула больш за 70 чалавек. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у шпіталі з сімптомамі ўздзеяння хімічных рэчываў трапілі каля 500 пацыентаў.

У сваю чаргу расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін цвердзіць, што расейскія эксперты не знайшлі слядоў хлору ці іншых рэчываў у Думу. А іхнае войска дапамагае змагацца з тэрарызмам.

НМ, belsat.eu, паводле РИА Новости, фотаздымак Ali Hashisho/ Форум

Стужка навінаў