«Асабісты капітал»: жытло ў лізінг – чаму не?


Пакуль у Беларусі адбылася толькі адна здзелка куплі кватэры ў лізінг. Пры гэтым у чарзе на ільготны крэдыт стаіць амаль мільён беларусаў.

Героі праграмы «Асабісты капітал» Алена і Яўген – належаць да тых хто ў чарзе не стаіць, але патрэбу ва ўласным жытлы маюць вялікую. Проста па законе не адпавядаюць крытэрам ільготнікаў. Але яны жывуць разам з маленькім дзіцём у інтэрнацкім пакойчыку, без якога могуць застацца ў любы момант. Разам Алена і Яўген зарабляюць каля 10 мільёнаў рублёў і звычайны крэдыт «не пацягнуць». Набыццё кватэры ў лізінг магло бы быць для іх выйсцем – але ў гэтай справе ёсць некалькі «але».

Жывеш у кватэры і сплачваеш за яе грошы – чым розніцца лізінг ад звычайнага крэдыту? Каму выгадны такі спосаб набыцця жытла? Чаму ён не зрабіўся масавым, хаця дазволены ўжо амаль год? Падрабязнасці ў праграме «Асабісты капітал».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў