«Асабісты капітал»: Дзеці, непатрэбныя бацькам


Ужо два гады спадар Дзмітрый бегае па судах, таму што любіць сваіх дзяцей. Але дзяржава ніяк не можа паверыць, што тата можа быць сыну і дачцэ больш родным, чым маці.

А бываюць гісторыі і адваротныя: калі маці гадамі бегае па судах, каб атрымаць хаця б які мільён рублёў на патрэбы сына ці дачкі ад роднага таты. Аліна Сцепчанка, судовы выканаўца, кажа, што справы па аліментах такія распаўсюджаныя, што за працоўны дзень яна мусіць наведаць каля дваццаці аліментнікаў.

Як дамагчыся ад дзяржавы прызнання, што ты – самы лепшы з бацькоў? Як атрымаць аліменты, якія былы сужэнец адмаўляецца плаціць? Як абараніць дзяцей з дапамогай шлюбнай дамовы?

Адказы шукайце ў праграме «Асабісты капітал».

Стужка навінаў