Арыштаваны аператар «Белсату» адмовіўся прымаць ежу. Алеся Баразенку будуць судзіць


Дакладнай інфармацыі, што чакае аператара за выкананне прафесійных абавязкаў, пакуль няма. Калі адбудзецца судовае паседжанне таксама невядома.

Затрыманне адбылося падчас наўпроставай трансляцыі са святкавання Дня Волі ў Менску.

Міліцыя затрымала некалькі сотняў асобаў. Сярод іх дзясяткі журналістаў.

Знаходзячыся ў аўтазаку, Алесь Баразенка выйшаў на сувязь з нашымі калегамі ў студыі. Наш апертар спрабаваў зрабіць стрым з аўтазаку, але праз перабоі ў працы 3G і 4G трансляцыя доўжылася непрацяглы час.

25 сакавіка ў Менску збілі журналістку Кацярыну Андрэеву, якая супрацоўнічае з «Белсатам», а нашую калегу Вольгу Чайчыц паабяцалі ўнесці ў спіс сацыяльна-небяспечных семʼяў.

ЮВ, belsa.eu

Стужка навінаў