Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падтрымаў «Белсат»: Не трэба траціць надзеі


Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў працаўнікоў ды гледачоў «Белсату» са святам Божага Нараджэння ды адзначыў, што ў любой сітуацыі трэба мець надзею.

«Жадаю ўсім працаўнікам, гледачам «Белсату» шчаслівага Божага Нараджэння, каб супакой, які прынёс Езус сваім нараджэннем, і святло, якім асвятліў свет і якое ззяе ўжо 2 тысячы гадоў, ніколі не знікалі з гарызонтаў вашай дзейнасці, вашага жыцця. Яшчэ раз са Святам і Новым годам», – сказаў арцыбіскуп.

ПАДТРЫМАЙ «БЕЛСАТ»! ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ!

18 снежня міністр замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўкі агучыў у інтэрв’ю выданню Wpolityce.pl, што ўрад замест тэлеканалу «Белсат» плануе стварыць адзіны канал вяшчання для палякаў замежжа.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары