Арцемій Лебедзеў заплаціў ветэрану $ 16 тысяч за абразу Берасця


Вядомы дызайнер лічыць помнікі вайны безгустоўнымі, а Берасце назваў горадам-баязліўцам.

Судовыя цяжбы цягнуліся 2,5 гады. Нарэшце Вярхоўны суд Расеі абавязаў выплаціць Лебедзева 1 мільён расейскіх рублёў ветэрану, якога абразілі словы дызайнера.

«З надыходам немцаў у чэрвені 1941 года жыхары пакідаюць горад, паколькі абараняць радзіму зусім не хочуць, а абараняць Берасцейскую крэпасць застаецца савецкі полк. Менавіта таму Берасце – не горад-герой (адзіны з гарадоў-герояў), а крэпасць-герой. Гэта афіцыйнае найменне: Берасце – крэпасць-герой. Таму што горад Берасце – не герой, а баязлівец, калі раздаваць ацэнкі, – так напісаў Арцемій Лебедзеў у сваім »Жывым журнале«.

Гэтая гучная гісторыя пачалася з рэйтынгу «11 самых брыдкіх манументаў свету». Яго ў 2014 годзе склалі журналісты амерыканскага тэлеканалу CNN. У агляд трапіў манумент «Мужнасць», які стаіць у цэнтры мемарыяльнага комплексу »Берасцейская крэпасць«.

Пасля хвалі абурэнняў рэйтынг з сайта CNN выдалілі, аднак Лебедзеў усё роўна выказаўся на гэтую тэму. Ён напісаў, што гэты агляд не варта ўспрымаць сур’ёзна, таму што абмеркаванне манументаў не азначае абразу памяці подзвігу людзей.

«Мой дзед ваяваў за тое, каб не было вайны, а не за тое, каб пры выглядзе брыдкага помніка, я падаў на калені і плакаў», – рэзюмаваў Лебедзеў.

Гэтыя словы не спадабаліся ветэрану з Масквы Сяргею Крамарэнка, які і падаў на дызайнера ў суд. Грошы Лебедзеў ужо заплаціў, а публікацыю выдаліў.

ДР belsat.eu паводле kp.by

Глядзі таксама
Каментары