«Арт-сядзіба» выпусціць цацкі, якія размаўляюць па-беларуску


Гэта толькі адзін з дзясятка праектаў, пра якія заявіла вядомая культурная пляцоўка ў рамках уласнага Года культуры-2016.

Першую нацыянальную цацку маюць увасобіць тры вобразы. Першы – персанаж «Калыханкі» Дзед-Барадзед.

«У лялькі сумная гісторыя», – расказаў дырэктар «Арт-сядзібы» Павал Белавус падчас адмысловага форуму 18 сакавіка ў менскім кафэ «Лофт». – «У Белтэлерадыёкампаніі яе выкінулі на сметнік. Для нас справа гонару, што Дзед-Барадзед будзе ў кожнага беларуса як напамін пра шчаслівае дзяцінства. Калі на цацку націскаць, ён будзе спяваць сваю песню».

Добра знаныя шмат якім беларусам радкі «Хто я? Дзед-Барадзед. Абышоў цэлы свет» напісаў Артур Вольскі ў 1987 годзе. Перадачы з казкамі дзеда-вандроўніка выходзілі да сярэдзіны 90-ых.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=HWbTO1f3uNE”][vc_column_text]Настальгічную кампанію Дзеду-Барадзеду складзе іншапланецянін Паца-Ваца. Герой дзяцей канца 90-ых – пачатку 2000-ых будзе вучыць беларускай мове і весці «просты дыялог па-беларуску» са сваймі будучымі ўладальнікамі.

Хто будзе яшчэ адным у трылогіі нацыянальнай цацкі, у «Арт-сядзібе» пакуль не ведаюць ды звяртаюцца па ідэі да публікі. Прэтэндэнтаў на цацачнага сімвала 2010-ых будуць абіраць праз адмысловы конкурс.

Усе тры цацкі «Арт-сядзіба» хоча выпусціць у Беларусі, але пакуль што канкрэтных дамоўленасцяў з фабрыкамі дасягнуць не ўдалося.

«Вытворцы хочуць грошы наперад, а мы можам прапанаваць дапамогу ў продажы гатовай цацкі. У гэтым праекце мы шукаем спонсара, партнёра ці інвестара, гатовага ўкласці сродкі ў выпуск трох цацак ці раздзяліць выдаткі на выпуск прадукту», – гаворыць Павал Белавус.

Апроч серыі мяккіх цацак, «Арт-сядзіба» падала грамадскасці цэлы шэраг маштабных праектаў.

Вялікі музычны фестываль «Каго любіш? Люблю Беларусь?» арганізатары ўсё ж збіраюцца правесці, нягледзячы на адмову Палацу спорту з прычыны «выцёку этыленгліколю». Спеўны сход на 1000 асобаў, запланаваны ў Палацы мастацтваў, мае аб’яднаць беларусаў незалежна ад музычных здольнасцяў кожнага паасобку.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=FYfeaoujnWM”][vc_column_text]«Арт-сядзіба» не збіраецца саступаць БРСМ яшчэ адно сваё брэндавае мерапрыемства. Трэці фестываль вышыванкі мае адбыцца ў адным з гарадскіх паркаў Менску ўлетку. Цяпер арганізатары шукаюць генеральнага партнёра для буйной імпрэзы.

18 сакавіка прэзентацыі скончыліся канцэртнай праграмай гуртоў «Амплітуда смеласці», «Амарока» ды кавер-бэндам «Арт-сядзібы». Не змяняючы сваім традыцыям, арганізатыры абвесцілі бясплатны ўваход для гасцей ў адзенні з арнаментам.

Глядзіце нашую фотасправаздачу з канцэрту:

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Пасля таго, як Міністэрства культуры афіцыйна адмовіла «Арт-сядзібе» ў супрацоўніцтве, арганізатары шматлікіх беларускаарыентаваных падзей не разгубіліся і прыдумалі альтэрнатыву.[/vc_column_text][vc_single_image image=”140823″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]«Год «Арт-сядзібы» – такую акцыю абвесцілі культурніцкія актывісты ды прымеркавалі яе да свайго 5-годдзя. Першы супольны юбілей культурніцкія актывісты адзначаць у канцы гэтага году.

Х.М, фота: У. Г.

Стужка навінаў