Арнольд Шварцэнэгер заклікаў Трампа выступіць супраць неанацыстаў


Арнольд Шварцэнэгер

Галівудскі акцёр і экс-губернатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнэгер заклікаў прэзідэнта ЗША ДоналдаТрампа асудзіць дзеянні ўльтраправых актывістаў пасля сутыкненняў у горадзе Шарлотсвіл.

У суботу, 12 жніўня, ў невялікім універсітэцкім мястэчку Шарлотсвіль на ўсходзе ЗША ўльтраправыя актывісты арганізавалі дэманстрацыю супраць зносу помніка героям Грамадзянскай вайны, які ваявалі на баку рабаўладальніцкіх штатаў Поўдня. Адначасова распачалася дэманстрацыя левых актывістаў. Вулічныя мерапрыемствы перайшлі ў крывавыя сутычкі – адзін чалавек загінуў, не менш за 15 атрымалі раненні.

Каментуючы гэтыя падзеі, Дональд Трамп заявіў, што адказнасць за хваляванні ў Шарлотсвіле нясуць абодва бакі: як ультраправыя, так і крайне левыя актывісты.

У адказ на гэта Шварцэнэгер запісаў відэазварот, у якім заявіў, што «ў нецярпімасці і нянавісці няма двух бакоў».

«Калі вы вырашылі выйсці са сцягам, сімвалізуючым забойства мільёнаў людзей, то тут няма ніякіх двух бакоў. Адзіны шлях заглушыць гучныя, зласлівыя галасы нянавісці – гэта сустрэць іх больш гучнымі, больш разумнымі галасамі», – кажа акцёр.

Шварцэнэгер прапанаваў Трампу перапісаць яго прамову. Экс-губернатар мяркуе, што прэзідэнту-рэспубліканцу варта было б адкінуць падтрымку ўльтраправых, паколькі «ў краіне, якая перамагла армію Гітлера, няма месца нацысцкім сцягам, а партыя Лінкольна не пойдзе з тымі, хто нясе сцягі канфедэратаў».

Акцёр нагадаў пра тое, што сам ён нарадзіўся ў Аўстрыі ў 1947 годзе і рос у асяроддзі «зломленых мужчын, якія вярнуліся дадому, начыненыя асколкамі і пачуццём віны; мужчын, збітых з шляху ілжывай ідэалогіяй», паведамляе Бі-бі-сі.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары