Арнітолагі зафіксавалі ў Беларусі новы від птушак


Сібірскі чорнагаловы чакан трапіў у абʼектыў бёрдвотчэра з Палесся Андрэя Шэўчыка ў пойме ракі Ненач Калінкавіцкага раёну Гомельскай вобласці. Звычайна яна гняздуецца пад Архангельскам і ў Заходняй Сібіры, а зімуе ў Індыі.

«Гэты чакан заляцеў выпадкова. Але ёсць шанцы, што пасля перадышкі на Палессі птушка вернецца ў Сібір. Некаторым асобінам і ў птушак уласцівыя рызыкоўныя прыгоды, такім чынам выпадкова яны могуць знайсці новыя прыдатныя вобласці для рассялення», – распавёў дырэктар «АПБ» Аляксандр Вінчэўскі.

Сібірскага чорнагаловага чакана ў Беларусі афіцыйна не адзначалі ніколі. Яго бачылі аднойчы ў Літве (17 гадоў таму) і два разы ў Польшчы.

У Беларусі дагэтуль зарэгістраваныя два віды чаканаў: звычайны выгляд – лугавы чакан, і каля 16 гадоў таму краіну з поўдня стаў засяляць чорнагаловы чакан, які цяпер рэгулярна гняздуецца ў Заходнім Палессі.

Цяпер здымкі птушкі мусіць вывучыць і пацвердзіць Беларуская арніта-фауністычная камісія. Толькі пасля яе рашэння новы від унясуць у спіс птушак Беларусі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў