«Я жывы! Не дачакаюцца!» Аркадзь Бабчанка прыйшоў на брыфінг СБУ (відэа)


Расейскі журналіст прыйшоў на брыфінг СБУ. Ягонае забойства было інсцэнізацыяй і спецаперацыяй СБУ. «Я сваю працу зрабіў, я пакуль яшчэ жывы. Не дачакаюцца!» – сказаў журналіст.

СБУ паведамляе, што злачынца, які хацеў забіць Бабчанку, планаваў пакінуць Украіну, у яго быў зваротны квіток і ён збіраўся вярнуцца ў Расею.

Чалавеку, якому было дадзенае заданне забіць Бабчанку, па інфармацыі СБУ, было дадзенае яшчэ адно заданне – набыць зброю і боепрыпасы.

Паведамляецца, што арганізатар злачынства затрыманы ў Кіеве. Цяпер праводзяцца вобшукі. СБУ прадэманстравала відэа затрымання арганізатара нападу на Бабчанку.

Пасля таго, як прадстаўнік СБУ распавёў пра акалічнасці затрыманняў, у залю, дзе адбываецца канферэнцыя, увайшоў Аркадзь Бабчанка і Генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка.

«Я хацеў бы выбачыцца перад усімі за тое, праз што вам прыйшлося прайсці. Я часта хаваў калегаў і я ведаю гэтае пачуццё, прабачце, што вымусіў вас гэта перажыць. Але па-іншаму нельга было», – пачаў сваю прамову Аркадзь Бабчанка.

Аркадзь таксама выбачыўся перад сваімі роднымі і падзякаваў спецслужбы Украіны за выратаванае жыццё.

Супрацоўнікі СБУ атрымалі інфармацыю, што рыхтуецца забойства Бабчанкі. Яны вырашылі правесці спецаперацыю, якая дазволіла ўратаваць журналіста. Журналіст кажа, што ўдзельнічаў у падрыхтоўцы спецаперацыі. Журналіст кажа, што ўдзельнічаў у падрыхтоўцы спецаперацыі. Да яго прыйшлі супрацоўнікі СБУ і паведамілі пра тое, што рыхтуецца забойства. Па інфармацыі спецслужбаў, кілеру на той момант ужо перадалі 40 тысяч долараў за «галаву» Бабчанкі.

«Учора гэта ўсё закончылася. Палова працы зробленая, я сваю працу зрабіў. Я пакуль яшчэ жывы. Не дачакаюцца!», – сказаў Бабчанка.

Генеральны пракурор Украіны адзначыў, што пакуль пакуль не скончаная вайна Крамля супраць Украіны, нельга сцвярджаць пра бяспеку жыцця кожнага грамадзяніна Украіны.

Стужка навінаў