Архітэктары хочуць зрабіць сучасны парк у цэнтры Менску


На сайце Беларускага саюзу архітэктараў з’явілася дызайн-канцэпцыя, дзе прапаноўваецца стварыць на праспекце Пераможцаў прыгожы парк.

Аўтары канцэпцыі прааналізавалі праспект і выявілі некалькі праблемаў:

  • сярэдняя і нізкая якасць добраўпарадкавання;
  • недастатковая колькасць прыладаў для маламабільных групаў насельніцтва;
  • недастатковая колькасць вулічнай мэблі і месцаў для кароткачасовага адпачынку;
  • адсутнасць дакладнага занавання па профілю вуліцы;
  • нізкі ўзровень арганізацыі бяспекі.

Каб вырашыць гэтыя праблемы, архітэктары і стварылі сваю канцэпцыю. У ёй прапаноўваецца зрабіць вялікую паркавую зону і месца для правядзення розных мерапрыемстваў.

«Канцэпцыя, нягледзячы на спрэчнасць асобных рашэнняў, на думку экспертнага савету ГА «БСА», можа служыць прыкладам і метадычным дапаможнікам комплекснага архітэктурна-горадабудаўнічага падыходу да пастаўленай задачы», – адзначаюць у Беларускім саюзе архітэктараў.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў