Архітэктар: цяганіна чыноўнікаў спыняе 80 % інвестыцыйных праектаў


Бюракратычныя правалокі адпужваюць інвестараў і спрыяюць адтоку капіталаў з Беларусі, мяркуюць архітэктары.

Чальцы абʼяднання «Беларускі акадэмічны цэнтр МААМ» выказваюць занепакоенасць цяганінай чыноўнікаў у будаўнічай сферы.

На думку архітэктара Уладзімір Крывашэева, у творчай майстэрні, якую ён цяпер узначальвае, зараз спыненая дзейнасць па 80 % буйных інвестыцыйных праектаў у будаўніцтве. Прычына ва ўсіх выпадках адна і тая ж – правалокі некампетэнтнасць чыноўнікаў пры вырашэнні пытанняў вылучэння і ўзгаднення пляцовак пад будаўніцтва абʼектаў. І такая сітуацыя характэрная для ўсёй краіны.

Адмыслоўцы звяртаюць увагу на страты і адмоўны ўплыў на ВУП краіны, якія ўзнікаюць у выніку няспрытных дзеянняў чыноўнікаў.

Старшыня «Беларускага акадэмічнага цэнтру МААМ» Вальмэн Аладаў адзначае, што пытанні, якія ў Беларусі могуць вырашацца гадамі, цывілізаваныя дзяржавы павінны вырашаць цягам некалькі гадзінаў.

НМ, belsat.eu, паводле Ej.by

Глядзі таксама
Каментары