Арганізатары варшаўскага «Бегу Незалежнасці» ўключылі Заходнюю Беларусь у склад Польшчы


11 лістапада ў Варшаве адбудзецца традыцыйны марафон «Бег Незалежнасці». На плакатах арганізатары змясцілі мапу Польшчы, ў складзе якой знаходзіцца Літва, частка Беларусі і Украіны.

Калі прыгледзецца, можна заўважыць, што гэта дзве мапы, накладзеныя адна на адну: Польшча ў межах 1918-га і сучасная мапа.

Такім чынам, у бела-чырвоную зону трапіла не толькі Горадня з Берасцем, але таксама Львоў і Вільня – тэрыторыі, якія ў Польшчы атрымалі назву «Крэсы ўсходнія».

Ва Украіне інцыдэнт палічылі правакацыяй: мэр Львова Андрэй Садавы прапанаваў палякам уявіць іхнай рэакцыю, каб у Нямеччыне адбыўся марафон з выкарыстаннем мапы часоў ІІІ Райху, дзе Вроцлаў ды Шчэцін уключаныя ў склад нямецкай дзяржавы. Ён таксама падкрэсліў, што чакае рэакцыі ад польскага МЗС.

Цікава, што партнёрамі мерапрыемства выступіла мэрыя Варшавы, банк PKO B.P., а таксама адно з самых папулярных польскіх выданняў «Gazeta Wyborcza».

«Бег Незалежнасці» праходзіць у Варшаве 27-мы раз. Летась пераможцы забегу атрымалі медалі ў форме Польшчы, якой яна была да моманту ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”19974″ img_size=”large”][vc_column_text]Варта адзначыць, што пасля хвалі абурэння арганізатары вырашылі прыбраць плакаты з выявай Польшчы, з далучанымі да яе гэтак званых «крэсаў усходніх».

Так выглядаюць узнагароды пераможцаў марафону ў гэтым годзе.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”20148″ img_size=”large”][vc_column_text]АК, ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў