Арганізатары «Оскару» пераблыталі капэрты і няправільна назвалі найлепшы фільм


У галоўнай намінацыі перамагла драма рэжысёра Барры Джэнкінса «Месяцовае святло» пра сталенне цемнаскурага хлопца-гея ў бедных раёнах Маямі.

89-ая цырымонія ўзнагароды прэміі запомняць казусам: падчас абвяшчэння пераблыталі пераможцаў.

Спачатку перамогу прысудзілі мюзіклу «Ла-Ла Лэнд». Прадзюсары і каманда выйшлі на сцэну, каб прамовіць, але не паспелі гэтага зрабіць. Галівудскі актор Уорэн Біці, які называў пераможцу, патлумачыў, што яму далі няправільны канверт. Арганізатары прэміі папрасілі прабачэння і ў выніку лепшым фільмам назвалі «Месяцовае святло».

У выніку «Ла-Ла Лэнд» і так стаў рэкардсменам па колькасці ўзнагарод сёлета – у фільма 6 «Оскараў». Тры ўзнагароды ў «Месяцовага святла», дзве статуэткі ў драмы «Манчэстар ля мора» і «Па меркаваннях сумлення».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў