Арганізатары «Чарнобыльскага шляху-2018» запусцілі краўд-кампанію на Talaka.by


Усяго патрабуецца 5 тысяч рублёў. На дадзены момант сабралі толькі тры адсоткі ад неабходнай сумы – 182 рублі, якія ахвяравалі 17 асобаў.

Сярод патрэбаў тых, хто ладзіць падзею, пазначаная рэклама ў сеціве, друк улётак, аплата паслуг хуткай дапамогі, арэнда плазмавага экрану і інш.

За кожнае ахвяраванне арганізатары падрыхтавалі ўзнагароду. Тым, хто ахвяруе 5 рублёў, – даюць налепку «з антыатамнай сімволікай», за 20 рублёў абяцаюць крэатыўную паштоўку, за 70 – дызайнерскую цішотку, за 200 рублёў можна будзе ўсталяваць падчас мітынгу свой банэр, а за 500 пачуць асабістую падзяку са сцэны ад арганізатараў.

Нагадаем, удзельнікі «Чарнобыльскага шляху» збяруцца а 18:00 каля кінатэатру «Кастрычнік». А 18:30 пачнецца шэсце па маршруце праспект Незалежнасці – Сурганава – Арлоўская да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобылю». Паміж 20:00 20:30 тут пройдзе малітва-мітынг. «Белсат» будзе трансляваць акцыю ўжывую.

Раней Менгарвыканкам не зацвердзіў не зацвердзіў фармату «Чарнобыльскага шляху – 2018», прапанаванага апазіцыяй. Гарадскія ўлады не дазволілі правесці мітынг ля Акадэміі навук, а ў якасці месца збору дэманстрантаў прапанавалі пляцоўку ля кінатэатру «Кастрычнік».

Акрамя таго, улады скарацілі працягласць мітынгу каля Чарнобыльскай капліцы.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў