Сёння міліцыя зладзіла хапун напярэдадні 25 сакавіка, затрымаўшы Уладзіміра Някляева, Вячаслава Сіўчыка, Максіма Вінярскага ды іншых актывістаў, якія выступалі за шэсце на Дзень Волі.
«Нягледзячы на афіцыйную адмову Менгарвыканкаму ў шэсці з плошчы Якуба Коласа да Опернага тэатру, упэўненыя, што нават у несанкцыянаваным выглядзе шэсце магло прасці цалкам спакойна, як і шэраг іншых падобных шэсцяў.
Спадзяемся што 25-га сакавіка затрыманыя актывісты сустрэнуць з намі каля Опернага тэатру, а не ў ізалятарах».
Арганізатары святкавання 100-годдзя БНР заклікалі ўлады «ўстрымацца ад практыкі прэвентыўных затрыманняў, якія супярэчаць духу агульнанацыянальнага свята стагоддзя БНР.
Цяпер міліцыя пільнуе Мікалая Статкевіча. Палітык не выходзіць з дому.
ДР belsat.eu