Арэнднага жылля шмат, а кватарантаў няма


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/jPaJpVp0dxY”][vc_column_text]Кватаранты ў Менску – у дэфіцыце, прапановаў арэнднага жылля значна больш за попыт. Рух на гэтым рынку амаль прыпыніўся, эксперты звязваюць гэта ў тым ліку з цяжкай эканамічнай сітуацыяй у краіне ў цэлым.

У агенцтвах нерухомасці кажуць, што кожны дзень ім прыходзіць 10-15 прапановаў ад уласнікаў, але арандатарам столькі ўжо не трэба. Цяпер высокая канкурэнцыя не дазволіць здаць нават за 200 долараў аднапакаёўку без рамонту альбо далёка ад цэнтра.

АЛЕНА АГРЫЗКА, АГЕНТКА ПА АПЕРАЦЫЯХ З НЕРУХОМАСЦЮ:

«Попыт значна ўпаў, звязана гэта з тым што дабрабыт насельніцтва ўпаў, шмат кватэр не прадаюцца, таму яны выкінутыя на рынак нерухомасці і асноўнае – пакупніцкая здольнасць насельніцтва, якое не можа сабе дазволіць».

Нягледзячы на гэта, кошты арэнды ў доларах амаль не зніжаюцца, і адпаведна ў пераліку на рублі – растуць.

Гаспадары ўсё яшчэ не могуць пераадолець псіхалагічны бар’ер у 200 долараў для аднапакаёвай кватэры, за двухпакаёвую прыйдзецца заплаціць каля 300.

Нізкі попыт можна патлумачыць яшчэ і тым, што студэнтаў рассялілі ў інтэрнаты, пабудаваныя і адрэмантаваныя перад леташнім чэмпіянатам па хакеі. У выніку свабодных кватэраў шмат, але яны ўсё яшчэ занадта дарагія.

Апытанне

«Я лічу, што здымнае жыллё, асабліва для студэнтаў, зараз недаступна. Таму што дорага».

«Кошты вельмі высокія, а атрымліваюць людзі мала».

«Я ўвогуле лічу, што ў нас усе імкнуцца жыць у сталіцы, але з іншага боку ты знойдзеш кватэру, і палову заробку будзеш аддаваць за арэнду, гэта няправільна».

Уладальнікі вымушаныя ісці на саступкі. Так, двухпакаёвая кватэра ў цэнтры, якую здымае Ніка Пятрухіна, яшчэ год таму каштавала 500 долараў, і зараз здымаць яе стала нявыгадна.

НІКА ПЯТРУХІНА:

«Мы паразмаўлялі з гаспадыняй, што знайшлі новую кватэру і пераязжаем, але праз некалькі дзён яна сама нам ператэлефанавала і прапанавала 330 долараў, каб мы тут засталіся.

Але такія сітуацыі – хутчэй выключэнне. Ніжэй планкі жніўня кошты не падаюць, хоць па ўсіх законах эканомікі павінны, кажуць рыелтары.

Эксперты прагназуюць, што такая сітуацыя захаваецца як мінімум наступныя паўгады. А гэта значыць, што ўласнікі будуць вымушаныя канкурыраваць у коштах.

belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў