Аранжавы ўзровень небяспекі: у Беларусі замаразкі да -2


Сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі. У ноч на 7 чэрвеня ў асобных раёнах Беларусі чакаюцца замаразкі да ад 0 да – 2.

Сёння ў асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночны ўмераны, днём парывісты. Максімальная тэмпература паветра ўдзень ад 12 да17 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе будзе да + 19.

Замаразкі могуць пашкодзіць сельскагаспадарчыя расліны і нанесці сур’ёзны матэрыяльны ўрон. Для абароны ўраджаю рэкамендуецца накрыць расліны палімернай плёнкай, нятканым матэрыялам альбо саломай.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў