Апытанне: Большасць немцаў супраць прыёму ўцекачоў


69 % немцаў патрабуюць спыніць прыём уцекачоў.

Такія лічбы вынікаюць з апытання, праведзенага Інстытутам рынкавых і грамадскіх даследаванняў. Вялікая колькасць апытаных хоча вярнуць кантроль на мяжы і абмежаваць колькасць мігрантаў.

Пра вынікі апытання паведаміла нямецкае выданне «Die Welt».

Ва ўсходняй Нямеччыне ідэя спынення прыёму ўцекачоў больш папулярная (79 %) у параўнанні з заходняй часткай краіны (67 %). Закрыць межы былі б не супраць 86 % жыхароў рэгіёнаў Макленбург, Брандэнбург ды Саксонія-Ангальт, якія ў свой час з’яўляліся тэрыторыяй былой Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі.

81 % удзельнікаў апытання выказваюцца за вяртанне кантролю на мяжы.

Дзевяць з дзесяці немцаў выказваюцца за абмежаванне колькасці мігрантаў. У згаданых вышэй рэгіёнах Макленбург, Брандэнбург ды Саксонія-Ангальт колькасць прыхільнікаў увядзення лімітаў складае 99 %.

Чытайце таксама >>> «Намёты з’яўляюцца ўночы»: Уцекачы з Кале пасяліліся ў Парыжы

Большасць немцаў – амаль 53 % – мяркуюць, што беднасць і голад не з’яўляюцца дастатковымі прычынамі для атрымання прытулку. Супрацьлеглага меркавання прытрымліваюцца 47 % немцаў.

Летась у Нямеччыну з жаданнем атрымаць у гэтай краіне прытулак прыехалі каля 900 тыс. мігрантаў. Сёлета да канца верасня нямецкія ўлады налічылі 213 тыс. уцекачоў.

НМ, belsat.eu, паводле Pap.pl

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары