Апытанне: 79 % расейцаў лічаць высокай якасць беларускіх харчоў


Усерасейскі цэнтр вывучэння грамадскага меркавання (ВЦИОМ) даведаўся, што расейцы думаюць пра беларускія харчы.

Згодна з вынікамі апытання, беларускія прадукты харчавання карыстаюцца папулярнасцю сярод расейцаў. Часцей за ўсё набываюць малако і малочныя прадукты (цягам месяца гэта рабілі 28 % апытаных), а таксама мяса і каўбасы (19 %).

Большасць спажыўцоў (79 %) лічаць якасць беларускай прадукцыі высокай. Меркаванні разыходзяцца наконт цэнаў: 40 % называюць прадукты дарагімі, 39 % – таннымі. Невысокае меркаванне пра якасць беларускіх харчоў маюць 14 % апытаных.

У той жа час 79 % расейцаў мяркуюць, што спробы ўвозу ў Расею з Беларусі санкцыйных прадуктаў пад выглядам прадукцыі мясцовай вытворчасці трэба жорстка спыняць.

Апытанне праводзілася 8-9 лютага, удзел у ім узялі 1200 рэспандэнтаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў