Апытанне: 40 % немцаў хочуць, каб Мэркель сышла


Незадаволенасць урадавай палітыкай у стасунку да ўцекачоў расце, 4 з 10 немцаў хочуць адстаўкі канцлеркі Ангелы Мэркель.

39,9 % немцаў, апытаных сацыялагічнай службай «Insa» па замове часопісу «Focus», мяркуюць, што існая палітыка ў стасунку да ўцекачоў з’яўляецца прычынай для Мэркель пакінуць свой пост.

У той жа час 45,2 % з апытаных 2 тыс. асобаў не лічаць, што канцлерка павінна сыходзіць. Яшчэ 15 % не маюць меркавання на гэты конт.

Папулярнасць Ангелы Мэркель пачала падаць разам з павелічэннем колькасці ўцекачоў, якія прыехалі ў Нямеччыну з краінаў Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.

Дзве траціны сябраў кансерватыўнай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) хацелі б адстаўкі Мэркель, як і 45,4 % сяброў нямецкай партыі Левых.

Найбольшую падтрымку канлцерка мае сярод Зялёных: толькі 30 % з іх заклікаюць Ангелу Мэркель сысці ў адстаўку. Да гэтага патрабавання далучаюцца 26,6 % сяброў Хрысціянска-дэмакратычнага звязу Нямеччыны, лідарам якога і з’яўляецца Ангела Мэркель.

НМ, belsat.eu, паводле DW

Глядзі таксама
Каментары