Апытанка: чым лечаць хваробы беларусы? Ці давяраюць яны айчынным лекам?


«Белсат» запытаўся ў менчукоў, як яны ацэньваюць якасць айчынных лекаў і чым лечацца ад хваробаў.

«Пры больш складаных сітуацыях мы стараемся купляць нешта еўрапейскай якасці», – кажа дзяўчына.

А маладзён падтрымлівае айчынную вытворчасць:

«Я стараюся беларускае купляць. Пытанне цаны: няма чаго плаціць у два ці тры разы даражэй за тое ж рэчыва».

Некаторыя мінакі ўвогуле не карыстаюцца лекамі:

«Мы лечымся мёдам і так далей. Медыкаменты нашыя беларускія я не прызнавала ніколі», – кажа жыхарка сталіцы.

Такую ж кропку гледжання выказалі і іншыя менчукі:

«Стараюся не карыстацца наагул медыкаментамі. Вітаміны і загартоўка», – кажа другая жанчына.

«Я карыстаюся сваймі метадамі. Лячуся зёламі», – падтрымала яе трэцяя.

Чытайце таксама: 

У Беларусі за апошнія пару дзён зафіксаваныя тры выпадкі «анафілактычнага шоку». Такі дыягназ паставілі дзяўчынцы з Ганцавічаў 20 студзеня. Яе ратавалі пасля ўколу лекаў.

У той жа дзень у лякарню з тым жа дыягназам паступіла яшчэ адна жыхарка Ганцавіцкага раёну, а ў Барысаве ў рэанімацыю трапіў хлопчык пасля ўколаў «Цэфтрыяксону» расейскай вытворчасці і беларускага лідакаіна. Яшчэ адна жанчына пасля ўвядзення цэфтрыяксону з лідакаінам памерла ў Маладзечне.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў