Апублікаваны тэкст прамовы Надзеі Саўчанкі ў судзе. «Белсат» пакажа фільм пра ўкраінскую лётчыцу


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGeDdGNGxUcGhZbjQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У суботу, 5-га сакавіка, а 20:05 «Белсат» пакажа дакументальную стужку «Надзея Саўчанка. Наша надзея» ўкраінскага рэжысёра Уладзіміра Ціхага.

Пра Надзею Саўчанку распавядаюць маці і сястра, а таксама байцы, якія ваявалі разам з ёю. Фільм можна паглядзець толькі ў нашым спадарожнікавым эфіры альбо падчас онлай-трансляцыі эфіру на YouTube. Пасля паказу стужкі, на жаль, не будзе на нашай інтэрнэт-старонцы.

Надзея Саўчанка мела прамовіць на судовым працэсе 3-га сакавіка сваё слова, але суд перанёс яе прамову. У акаўнце, прысвечаным украінскай лётчыцы ў «Фэйсбуку», апублікавалі тэкст ейнай прамовы, якую яна перадала з-за кратаў на волю.

Апошняе слова Надзеі Саўчанкі

Я не прызнаю ні віны, ні прысуду, ні расейскага суда. У выпадку абвінаваўчага прысуду – апеляцыі не будзе. Я хачу, каб увесь цывілізаваны дэмакратычны свет зразумеў, што Расея – гэта краіна трэцяга свету з таталітарным рэжымам і дыктатарам-самадурам, у якой плююць на правы чалавека і міжнароднае права.

Абсурднай зʼяўляецца сітуацыя, калі тыя, хто выкрадае людзей – падвяргае іх катаванням, потым яшчэ і робяць выгляд, што маюць права іх судзіць. Аб якім справядлівым судзе тут можа ісці гаворка? У Расеі суда і следства няма! Тут ёсць фарс лялечных марыянетак Крамля, і я лічу цалкам лішнім марнаваць час свайго жыцця на тое, каб прыняць у ім удзел!

Таму апеляцыі не будзе, а будзе наступнае: пасля прысуду я працягну галадоўку яшчэ на дзесяць дзён, пакуль прысуд не ўступіць у сілу і гэта будзе незалежна ад таго, калі з’явіцца пераклад прысуду на ўкраінскую мову, бо праз пераклад яны ўмеюць доўга час цягнуць.

Праз дзесяць дзён я абвяшчу сухую галадоўку і тады, у Расеі ёсць не больш за дзесяць дзён, каб вярнуць мяне ва Украіну, адкуль выкралі! І мяне не хвалюе, якім чынам яны будуць гэта даказваць. Я чула пра дастаткова нядрэнныя здольнасці Пятра Аляксеевіча Парашэнкі ў дыпламатыі. Ну што ж, я спадзяюся, што яго дыпламатычных здольнасцяў хопіць на тое, каб у Расеі дамовіцца з адным ідыётам… Бо ён абяцаў маёй маці, што яшчэ на травеньскія святы 2015 я буду дома.

І пакуль мною будуць гандлявацца, жыццё мяне будзе пакідаць і Расея мяне ўсё роўна верне ва Украіну жывой ці мёртвай! Але верне!

І ўсе гэтыя дзесяць дзён каля брамы СІЗА будзе дзень і ноч стаяць мая сястра і будзе чакаць – выпусцяць ці вынесуць мяне. Калі вы яе пасадзіце – на яе месца прыйдзе і стане мая маці, ёй 77 гадоў. Вы і яе пасадзіце? Тады на яе месцы будзе мая сяброўка, мой сябар, а за імі ўкраінец за ўкраінцам! І запомніце – усіх вам сюды не запхнуць! А пакуль мае суайчыннікі будуць стаяць, простыя, сумленныя і прыстойныя расейцы з навакольных дамоў пачнуць ім прыносіць гарачы чай, бутэрброды і цёплыя коўдры, таму што кожны з іх разумее, што на маім месцы можа аказацца дзіця кожнага з іх, у гэтай турме народаў пад назвай Расея!

А так пачынаюцца Майдан! А яно вам трэба?! Вы ж баіцеся гэтага як агню! Таму Крамлю лепш вярнуць мяне ва Украіну як мага хутчэй і жывой!

А ўсяму свету з дэмакратычнымі каштоўнасцямі лепш своечасова ўсвядоміць урокі гісторыі і ўспомніць, што ў свой час Еўропа была талерантнай з Гітлерам, Амерыка не была досыць рашучай і гэта прывяло да Другой сусветнай вайны. Пуцін – гэта тыран з імперскім замахам і комплексамі Напалеона і Гітлера разам узятых. А мядзведзь чалавечай мовы не разумее, ён разумее толькі мову сілы. Таму, калі мы не станем больш рашучыя і не вызначым своечасова слушныя прыярытэты, то будзем хутка мець Трэцюю сусветную вайну.

Я цяпер ужо як палітык, больш не падам рукі Расеі на палітычнай арэне. Вельмі не з рукі падаваць руку таму, хто трымаў цябе ў кайданках, а твой народ – у кандалах. Але прымаючы кожнае сваё палітычнае рашэнне, я заўсёды буду думаць, як яно адгукнецца на простым народзе як Украіны, гэтак і Расеі. Таму што ў Расеі, нягледзячы ні на што, усё ж ёсць шмат сумленных, прыстойных, добрых і няшчасных людзей.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў