Апублікавалі відэа крушэння «Боінга» ў Растове

video

На відэасэрвісе YouTube апублікавалі відэаролік, на якім, як сцвярджаецца ў апісанні, зняты момант крушэння «Boeing 737-800» авіякампаніі «Flydubai» ў Растове-на-Доне.

Як вынікае з відэазапісу, адразу пасля сутыкнення самалёта з зямлёй адбыўся выбух. Афіцыйнага пацверджання таго, што на запісе зняты менавіта момант падзення лайнера «Flydubai», не паступала.

«Боінг» авіякампаніі «Flydubai» выконваў рэйс з Дубаю ў Растоў-на-Доне. На борце знаходзіліся 55 пасажыраў і 6 або 7 чальцоў экіпажу. Усе яны загінулі. Сярод загінулых няма беларусаў, падало Міністэрства замежных справаў.

Самалёт здзяйсняў пасадку ва ўмовах моцнага парывістага ветру. Авіякатастрофа адбылася неўзабаве пасля таго, як пілоты паведамілі пра заход на другі круг.

МЯ, паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары