Apple збіраецца абараніць карыстальнікаў Iphone ад шпіёнаў


Кампанія хоча «зашыць» у аперацыйную сістэму спецыяльнае абсталяванне, якое абароніць дадзеныя ўладальнікаў смартфона ад узлому.

Паводле задумы, калі гаджэт не разблакуюць цягам гадзіны, магчымасць перадачы інфармацыі праз usb-порт на кампутар будзе адключацца.

Гэтак Apple вырашыла адказаць на шырока распаўсюджаны метад узлому iPhone: з’явілася спецабсталяванне, якое дазваляе з дапамогай usb-злучэння змяніць налады бяспекі прылады. У тым ліку гэта датычыць абмежавання на ўвядзенне правільнага паролю.

Такім чынам кампанія абараняе тэхніку ад шпіёнаў, злодзеяў і наагул любога несанкцыянаванага доступу, піша Reuters.

Абарона ад шпіёнаў можа зʼявіцца ў мабільнай аперацыйнай сістэме iOS12 і адной з версіяў iOS11.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў